Заблытанымi шляхамi радаводу/По запутанным тропам… / На пачатку былі готы

Прадмова
Да гэтай тэмы мяне падштурхнуў прагляд падручніка гісторыі для сярэдняй школы. Заўважыў нечаканую рэч: прайшло ужо больш за два дзесяцігоддзя з таго часу, як я скончыў школу, а погляд на нашую сівую даўніну на школьным узроўні застаўся амаль што нязьменным. Больш таго, калі капнуць глыбей, то з падручніка практычна не магчыма зразумець, хто яны – нашыя продкі. Для мяне відавочна, што праблему трэба вырашаць. Таму – за справу!
 

На пачатку было слова ;) Не, здаецца, гэтак ўжо нехта казаў :). Во! На пачатку былі готы! Ну зразумела, было нешта і да готаў, аднак да нашага пытаньня тая звышглыбокая даўніна аніяк не тычыцца. Дык вось, калі Страбон, Іярдан, Пліній Старэйшы, Тацыт ды інш. не хлусяць, готам чамусьці не жылося ў іх летапісным Готландзе ці як той казаў у Скандзе. І пайшлі яны вандраваць па цэнтральнай і усходней Эўропе. Зразумела ж “вандраваць” – мастацкі вобраз. Бо не пасуе буйному і уплывоваму ў сваім асяродку, земляробчаму і прасунутаму ў пытаньнях металаапрацоўкі народу бадзяцца нібы цыганам. Тое была не вандроўка, а хучэй павольная міграцыя с захопам чужых земляў і паглынаньнем дробных этнічных адзінкаў. Сёньня цяжка, а мо і наогул немагчыма зразумець, які сэнс быў у тым міграцыйным руху, якія мэты ён меў, якія сілы скранулі з месца готаў. Адно вядома дакладна: гэта быў адзін з першых камянёў з той лавіны, што перакраіла мапу Эўропы і звалася “Вялікім перасяленьнем народаў”.

 
Прыкладна з ІІ стагоддзя па нараджэньнью Йешуа з Назарэту гоцкая плынь пачала паволі паглынаць тэрыторыі сёнешніх цэнтральнаэўрапейскіх краінаў. І калі так, то готы мусілі рана ці позна сутыкнуцца са …славянамі? А вось і не! Бо не было аніякіх славянаў у цэнтральнай Эўропе. Як, дарэчы, не было нідзе. Германцы былі, кельты, балты, фіны, а славянаў не было. Гэта факт і мы мусім да яго прызвачаіцца, падабаецца нам тое ці не. Зразумела, мне знаёмыя шматлікія “канцэпцыі”, дзе назіраецца відавочная спроба нацягнуць гандон славянскасьці то на венедаў, то на антаў-склавінаў ці каго іншага.
Для пачатку прапаную дамовіцца у тэрміналогіі. Калі старанна прафільтраваць горы шлаку, што папанапісавана аб славянах і выкінуць адтуль усё спрэчнае і міфічнае, то застанецца мізер “славяне – група этнасаў, роднасных у моўным сэнсе”. “І у культурным, у культурным…,” - пачнуць дадаваць “знаўцы” з усіх бакоў. Канешне-канешне. Адкуль ёй узяцца той культурнай роднаснасьці, калі паміж тыповым перманентна бухаючым “тагілам” з Сызрані і якім чэхам з Млада Балеславы цывілізацыйная розніца большая чым паміж мной і перуанскім індзейцам.

Гэткім чынам, готы сутыкнуліся са шматлікімі плямёнамі заходніх балтаў і магчыма нейкімі рудыментамі кельтаў ды фінаў, хоць істотнага уплыву на дадзены гістарычны працэс апошнія відавочна не мелі. Далей пачалася паступовая асіміляцыя балтаў готамі. Ішла яна паступова, цягам амаль што 2-ух стагоддзяў. Калі у культурным ці тэхналагічным сэнсе зразумела, хто каго вучыў, то у моўным асьпекце хучэй за ўсё меў месца узаемауплыў: з балцка-кельцка-германскай трасянкі і з’явілася г.з. славянская мова. Хіба што нікому на той час не прыходзіла ў галаву выдумляць той тэрмін. Больш таго, зусім верагодна, што працяглы час побач суіснавалі афіцыйная мова, на базе якой Вульфіла стварыў гоцкі алфавіт і мова міжэтнічных зносінаў – праславянскае койнэ.

Далей адбывалася наступнае. Гоцкая экспансія у паўднёвым і усходнепаўднёвым накірунку працягвалася ажно да Крыму, Італіі і Гішапаніі …гунаў, візантыйцаў ды авараў. Балты, як высьветлілася па факце, былі не самымі лепшымі хаўрусьнікамі. Як толькі готы пачалі цярпець паразы, “сяброўства” скончылася. У якой форме адбываўся “развод”, казаць складана, але улічваючы малую увагу тым працэсам сучасьнікаў у процівагу экшнам, што адбываліся вакол дзяржутварэньняў аст- і вестготаў, можна лічыць, што балта-кельта-праславяне павольна і без асаблівых эксцэсаў адціснулі сабе амаль усю цэнтральнаэўрапейскую гоцкую спадчыну.

 
Недзе на мяжы VII-VIII ст. пэўна прыйшоў час “зьмены імёнаў”. На момант развалу Аварскага каганату для суседзяў заходнія балты былі ужо “славянамі”. Гэта мела сэнс каб пазбегнуць блытаніны, бо заходнія балты у значнай ступені інтэграваныя ў германа-раманскае культурнае асяроддзе, відавочна адрозьніваліся ад сваіх усходніх, “дзікіх” супляменьнікаў. Трэба дадаць, што у часы гоцка-балцкага хаўрусу пра-славяне атрымалі і першы досьвед хрыстыянства у форме арыянства. Усходнія ж балты: жамойты, лівы, куршы, прусы, судзіны, яцьвягі ды г.д. у массе сваёй заставаліся паганцамі ледзьве не да XIV стагоддзя.

Кінуўшы вокам на той тэрытарыяльны абшар, што у свой час акучвалі готы сваім палітыка-культурным уплывам, разумееш, што і нашчадкаў таго уплыву засталось будзь-будзь. Аднак нас цікавяць толькі тыя, што непасрэдна паўплывалі на лёс нашага народу. Я кажу аб г.з. паморскіх славянах – шматлікіх ваяўнічых плямёнах, што жылі па паўднёвым узбярэжжы Балтыкі і выспах ад  прысабечанага макшанамі Кёнігзбергу ажно да Даніі. Продкі абадрытаў, ругаў, вільцаў-люцічаў ды інш. першымі з заходніх балтаў увайшлі у хаўрус з готамі і, мяркуючы па ўсім, першымі зь яго выйшлі. Не тое што ім не падабаліся готы як гэткія, справа у іншым. Памаранаў мала цікавіў гоцкі “дранг нах поўдзень-паўднёвы усход”, бо мелася свая добра адпрацаваная стратэгія – марское пірацтва ды гандаль. У тым ліку і жывым таварам :( . Так, паважаныя, паморскія славяне жылі не столькі з рыбнага промыслу, колькі з грабежніцтва і марскога разбою. Калі мы разважаем аб вікінгах, то трэба разумець, што гэтыя тэрміны у значнай ступені агульныя. Побач са скандынавамі (данамі, свеямі, нарманамі) мы мусім бачыць і паморскіх славянаў, галоўнай базай якіх на той час была выспа Руген.

(Працяг будзе)

 
готы,беларусь гicторыя Ушаччыны
  • batleya, 13.08.2018 12:09 #

    Цікава даволі. Чакаю працягу!
    ответить на комментарий
  • Elem, 13.08.2018 17:19 #
    +1
    1
    Готы гламурненькія такія на малюнку) не дзікуны, не-не))), што вы! А калі сурьезна - У нас у раёне шмат готскіх курганоў - якраз тут ішлі. Так што есць у нашай кашы і гоцкае зерне
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
ushachy
101 пост
Последние комментарии
Dirndl учора ў 20:08
Dirndl учора ў 20:07
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}