Заблытанымi шляхамi радаводу/По запутанным тропам… / На пачатку былі готы -2

Працяг

Зараз зьвярнемся да той часткі усходней Эўропы, дзе месьціцца сёньня Рэспубліка Беларусь. У VI-VIII ст. гэта быў свайго роду «мядзьведзеў кут», заселены яшчэ не славянізаванымі балтамі і рэліктамі фінскіх плямёнаў. Ні рымляне, ні рамеі (візантыйцы) нічога толкам аб нашых продках ня ведалі, тупа абразілі “неўрамі” ды “андрафагамі” і панапісвалі аб іх поўнае абышто. Мо б так і жылі у невядомасьці да новага часу як ханты з мансямі, але ж тут на ход гісторыі ў чарговы час паўплывала люцкая сквапнасьць. Скандынаўскія ды паўднёвабалтыйскія гандляры прабілі новую тэму і пачалі барыжыць цэнтральна-азіяцкім срэбрам па усёй Эўропе. Каб лагістыка складалася зручней, на шляху свайго гандлёвага трафіку стварылі шматлікія факторыі. Адзін з галоўных лагістычных напрамкаў праходзіў па Заходняй Дзьвіне і Дняпры.

Так, шаноўнае панства, менавіта праз тэрыторыю нашай радзімы праходзіў калі не галоўны, то ва ўсялякім разе буйны і актыўны трафік “з варагаў у грэкі”. Зразумела ж вы болей чулі аб Старой Ладазе, Ноўгарадзе, Кіеве ды гнёздаўскіх пацярпелых. І не дзіва, бо маскальскім “гісторыкам у пагонах” нашая даўніна заўсёды была косткай у глотцы. Таму і не капалі, і не шукалі. Нашы таксама не капаюць, бо у дзяржавы бракуе залатога запасу на новую ідэялогію. Аднак дастаткова было неабыякавым адмыслоўцам прайсьціся уздоўж Дзьвіны з рыдлёўкай па сьлядах чорных капальнікаў, як (глядзі ты, якая неспадзёўка) зайшоўся старажытны гандлёвы горад IX-X ст. Калі добра пашукаць, то ад знаходак накшталт Кардонскай ужо “Повестью временных лет” не адмахнесься. Давядзецца нам сваю, новую гісторыю выдумляць. І будзе яна, спадзяюся, прыкладна гэткай ;).

З ростам гандлёвага трафіку па напрамку “Заходняя Эўропа – Балтыка – Дзьвіна – Дняпро – Чорнае мора і далей з усімі прыпыкамі” павялічвалася прысутнасьць кантынгенту, што той напрамак абслугоўваў. Мяркую, сярод вайсковага ды гандлевага люду скадынавы з паморскімі славянамі суадносіліся у прапорцыі 50/50. Бо прыкладна гэтак размяркованыя знаходкі срэбных дырхемаў па адпаведных тэрыторыях на узьбярэжжах Балтыкі. Калі усходнія напрамкі праз Ладагу трымалі пераважна сьвевы, даны ды нарманы, то на заходніх “Дзьвіна-Дняпро”, “Нёман – Дняпро (праз Вілію ды праз Прыпяць)” стала атабарыліся абадрыты, люцічы ды іншыя “панаехалыя” з Мекленбургу, Памераніі ці Шлезьвіг-Галшцініі. Праз пэўны час прыхадні прасеклі фішку, што месцы вакол шыкоўныя, лясы бязконцыя, рэкі рыбныя, балоты рудныя. Хіба што вось мясцовыя насельнікі крыху псуюць настрой ды прыгожыя краявіды: то дракар абрабуюць, то коней зьвядуць, то заб’юць каго сярод ночы з-за вугольля. Карацей, стан рэчаў вымагаў усталёўваць ОРДНУНГ.


 
Тут трэба адзначыць, што самі паморскія славяне той орднунг ужо добра спазналі на сваёй скуры, бо прыкладна з VIII – першай чвэрці IX ст. Каралінгі даволі вынікова усталёўвалі яго сярод германа-славянскіх насельнікаў Цэнтральнай Эўропы. Дзе палітычнымі хітрыкамі, дзе зброяй, дзе грашыма, дзе шлюбамі, але вынік быў дасягнуты: пад цяжкой далоньню франкаў схіліліся роўна і саксы, і абадрыты з вільцамі (люцічамі). Мяркую, не усім быў да спадобы новы стан рэчаў, таму шмат хто з пераможаных, сабраўшы майно, змазаў лыжы на усход ці на поўдзень. Нехта атабарыўся у Чэхах ці Мараве, нехта абсеў на Польшчы, а кагосьці прага да грошай ды авантурызм зрабілі “варагам”.

Вернемся да орднунгу: вырашана – зроблена. Не дзіва, што першыя нашыя летапісныя дзяржутварэньні з’явіліся менавіта у Полацку ды Тураве. Дакладна там былі прыдатныя у геаграфічным сэнсе кропкі уплыву, адкуль было зручна не толькі канраляваць гандлёвы трафік па рэках, але і каланізаваць навакольныя тэрыторыі. Зразумела ж прыйшлых славянаў было не шмат. Але для той справы шмат і ня трэба, бо вікінгі у вайсковым плане на тры галавы пераўзыходзілі тубыльцаў. Праходзіў час і сярод мясцовых пачало усё хучэй пашырацца перакананьне, што барадатыя дзядзькі у жалезных кашулях з апошняй кэжуал калекшн – усур’ез і надоўга. Таму, каб зрабіць кар’еру у “акупацыйнай” адміністрацыі, ці хоць бы не мець вялікіх цяжкасьцяў у гандлі сушонымі мухаморамі, трэба забывацца на мясцовую балачку і вывучаць мову тых прыхадняў. Так поволі славяншчына пачала пашырацца на балтамоўных абшарах. Спачатку сярод калябарантаў, што падмітусіліся атрымаць месцы “бургамістраў”, “перакладчыкаў” ды іншых “паліцыянтаў”. Потым – сярод гандляроў, што мелі жыцьцевую патрэбу камунікаваць з кожным, хто мае тавар альбо грошы. Паступова размаўляць па-славянску стала не толькі карысна, але статусна і недзе гламурна. Ну, прыкладна як наведваць барбершоп “Ля гнілога балота”. Праз пэўны час нават апошні žemės ūkio plūgas разумеў, што у склаўшыхся абставінах без мовы і на кавалак duona без друскі не заробіш.

А потым прыйшлі папЫ ;). Ці мо прыйшлі яны крыху раней, але стрымана сядзелі сабе ў баку, цярпліва чакаючы, калі у вікінгаў дойдуць рукі да каланізацыі балтаў-нехрысьцяў. Нарэшце прыйшоў іх час і шматлікія рэйзы у палюддзе (гэтак тады зваліся рэйды падатковай інспекцыі, узмоцненыя спецназам) сталі выпраўляцца у суправаджэньні суворых дзядзькаў з крыжом і кнігай.

 

 
Сеньня складана казаць, на якой мове несьлі слова Госпада тыя місіянеры. Хтосьці лічыць, што заходнікі і тут абскакалі, і першапачаткова нашых продкаў хрысьцілі на лаціне. Есьць спасылкі на нарманскі эпас, есьць дакладна вызначаная асоба – Торвальд Кодрансан, што крута місіянерыў на Полаччыне тых часоў. Для мяне, шчыра кажучы, тое пытаньне не асабліва вартае увагі, бо для простага пейзаніна мова царкоўнай службы (што лаціна, што старажытнаславяншчына) – есьць тарабаршына накшталт аптэчнага рэцэпту, накрэмзанага ад рукі. Галоўнае, што царква легатымізавала уладу. Мауляў – Ваш новы конунг мае усе адпаведныя сертыфікаты, ліцэнзіі і неабмежаваны тэрмін паўнамоцтваў.

(Працяг будзе)

 
готы,беларусь гicторыя Ушаччыны
  • poker-face, 13.08.2018 21:44 #
    +1
    1
    А на первой картинке кто наш кто, не наш?
    ответить на комментарий
    • ushachy, 14.08.2018 09:57 #
      +1
      1
      Парадокс исторических процессов такой давности как раз в том, что сегодня весьма сложно определить, ху из ху и за кого мы: "за красных или за большевиков" (с) Ведь эти хмурые дядьки в кольчужных рубашках тоже являются нашими предками. И даже если кто-то из них после "командировки" вернулся к себе в Померанию или Скандинавию, то высока вероятность, что память о них осталась в наших Y-хромосомах. В принципе, данный вопрос я планирую рассмотреть в следующих постах.
      ответить на комментарий
      • poker-face, 14.08.2018 09:58 #

        Ага отлично! Жду!)
        ответить на комментарий
  • Elem, 14.08.2018 10:11 #
    +2
    2
    Давядзецца нам сваю, новую гісторыю выдумляць. 
     Пляскаю ў далоні))) За шчырасць А пра наш шлях "з варагаў у грэкі" большасць маладога насельніцтва ведае лепш, чым пра Ладагу) І ўвогуле цікавая старонка гісторыі. Шкада, што мы ўжо ніколі не даведаемся шмат падрабязнасцей "як было". Без прыдумвання(
    ответить на комментарий
  • Lapka, 14.08.2018 10:48 #
    +1
    1
    Удивительно, но такое написание читается и воспринимается легче, чем современная официальная орфография белорусского языка.
    ответить на комментарий
    • ushachy, 14.08.2018 11:12 #
      +2
      2
      Жизнь и так штука не простая, чтоб её дополнительно усложнять ;) Если согласная мягкая, то что мешает это отметить? Мы сегодня находимся в уникальной ситуации - национальный язык и национальную культуру настолько загнобили и низвели до такого состояния, что общепризнанных авторитетов фактически не осталось. Соответственно, предложить что-то полезное может практически каждый.
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 14.08.2018 22:09 #

    Точнее, вестготы? Я всегда говорил,что мы потомки германцев, а не каких то там недославян  Кстати, бабы показывали голые ццк перед битвами воинам -это тоже от них пошло...Кимвры и тевтоны еще..  
    ответить на комментарий
    • ushachy, 15.08.2018 07:55 #
      +1
      1
      Я считаю, что славянизация балтов готами началась на том этапе, когда готы ещё не разделились на -ост и -вест. Но всё, что написано мною - это лишь та версия истории, которая нравится лично мне ;) Возможны варианты.
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
ushachy
101 пост
Последние комментарии
Lea учора ў 21:46
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}