Заблытанымi шляхамi радаводу/По запутанным тропам… / На пачатку былі готы - 3

Зараз хацелася б закрануць тэму, амаль што забароненую у наш час дзякуючы намаганьням рознакаляровых мультыкультуралістаў ды іншых гуманістаў-талерастаў – антрапалогію. Бо без грунтоўнага агляду субстрату, на які накладаўся уплыў прыйшлых гота-пратаславянаў, агульная карціна не складзецца. Дык вось, недзе у 1955 годзе ці блізка таму прафесар Віктар Бунак апублікаваў навуковую працу, у якой выдзяліў у нашых продкаў два антрапалагічныя тыпы: сярэднепігментаваны, нізкарослы, шырокагаловы – г.з. “палесскі” і сьветлапігментаваны, высакарослы, даўгагаловы – “паўночны”.

Падабаецца тое каму ці не, аднак і сучасныя генэтычныя дасьледваньні на базе аналізу геному далі блізкі вынік. Калі у дасьледваньнях па Y-храмасоме гаплагрупа R1a больш менш роўна размазаная па нашых абшарах – у сярэднім ля 50%, то расклад па меньшых гаплагрупах паказвае, што прафесар Бунак меў рацыю. Так “балканская” гаплагрупа I2a1 на Палесьсі месцамі дасягае 25% і амаль адсутнічае на поўначы. У той жа час гаплагрупа N1c (фінская) узрастае ад 6,5% на поўдні краіны да 15% на поўначы. Дасьледваньні ж мітахандрыяльнай ДНК (жаночая лінія) і наогул зафіксавалі дакладна вызначаную устойлівую розьніцу паміж паўднёвымі і паўночнымі беларусамі.


 
Акрамя таго навукоўцы вызначылі некалькі лакальных папуляцый (полацкая, ушацкая і навагруцкая), для якіх характэрнай рысай з’яўляецца прысутнасьць у геноме “матчынай” гаплагрупы Н у памеры, значна большым за 38%, што ёсьць сярэднім паказчыкам па поўначы Беларусі. Гэты факт дае падставы лічыць, што месцамі тут захавалася рэліктавае насельніцтва амаль што з часоў неаліту. Цікава што акрамя Беларусі гаплагрупа Н з чашчынёй больш за 50% сустракаецца у сьвеце толькі сярод баскаў. Да сяго часу лічылася, што ў выніку апошняга аледзяненьня атрымалася выжыць толькі невялікай колькасьці насельнікаў паўночнай Гішпаніі – носьбітаў гаплагрупы Н.

Калі зьвярнуцца да дагістарычных і раньніх летапісных часоў, то убачым, што на гэтую антрапалагічна-генэтычную мапу амаль дакладна наклалася мапа этна-палітычная: на поўначы утварылася Полацкае княства, на паўночным захадзе – г.з. Чорная Русь; на поўдні – Тураўская дзяржава, страціўшая праз хуткі час самастойнасьць і падзеленая між Галіцка-Валынскім, Кіеўскім ды Чарнігаўскім князтвамі.

Вернемся ж да гісторыі.
На мяжы IX ст. усе “акупацыйныя адміністрацыі” ужо стала абжыліся на сваіх тэрыторыях і валадарылі цалкам лігітымізаваўшыся у вачах тубыльскага насельніцтва. Для падуладных было прапанована некалькі тыповых міфалагем, агульны сэнс якіх зводзіўся да наступнага: “Краіна ў нас багатая, хіба што ладу няма. Прыязджайце хучэй, высокакваліфікаваныя экспаты, і наладзьце антыкрызіснае кіраўніцтва”. Вось на падставе гэткага запыту, маўляў, прыйшлі і валадарым.  

На той момант вакол шляху з варагаў у грэкі склаўся гэткі “пасьянц”: паўночную частку заходняга трафіку з Балтыкі у Чорнае мора кантралявалі прыхадні са славянскага Памор’я, паўночную частку усходняга маршрута на Візантыю ды касьпійскі трафік дахавалі скандынавы, а вось паўднёвую частку усіх шляхоў да Чорнага мора ды вакол яго адціснулі гота-праславяне, што прыйшлі з паўднёвай часткі Цэнтральнай Эўропы, верагодна з Балканаў праз Карпаты. Як бачым, агулам славянская карпаратыўная складаючая на той момант ужо істотна пераважвала германскую. Гэткае размеркаваньне дало адбітак і на працэс культурнай каланізацыі. Туземцы на падуладных карпарацыям тэрыторыях даволі хутка пачалі пераймаць славянскую мову, пэўныя звычкі ды традыцыі пануючай эліты. З цягам часу славяншчына пашырыла свой уплыў і на тэрыторыі, што былі пад кантролем скандынаваў. Адбылося тое, мяркую, галоўным чынам таму, што паўднёва-славянская (Кіеў-Чарнігаў) і скандынаўская (Ладага-Ноўгарад) карпарацыі стварылі сталы хаўрус, накіраваны супраць паўночна-славянскай (Полацк-Тураў) групоўкі.

Сёньня практычна немагчыма дакладна вызначыць, чаму і як узьнікла тая варажэча, хоць збольшага асноўныя падставы для канфлікту старыя як сьвет і яны навідавоку: грошы, тэрыторыя, рынкі. Прыкладна у канцы IX - на пачатку X-тага стагоддзяў адбыліся істотныя зьмены на палітычнай мапе Цэнтральнай, Сярэдняй Азіі ды Блізкага Узходу – файны палітычны арнамент, складзены  арабамі, быў бязлітасна зьмяшаны спачатку Фатымідамі, потым Газневідамі, і у рэшце – цюркамі-сяльджукамі. Як вынік – рэзкае скарачэньне гандлёвага трафіку праз Візантыю і Персію на поўнач Эўропы. Рэкі срэбра, што цяклі па шляху “з грэкаў у варагі”, на пачатку ператварыліся у кволыя ручаі, а з цягам часу канчаткова перасохлі.
Гандлева-вайсковым карпарацыям ва умовах адсутнасьці экспартна-імпартных стасункаў не заставалася іншага выйсьця як пачаць пераразмеркаваньне “унутранага рынку”.

/Працяг будзе/

 
беларусь,гісторыя,готы гicторыя Ушаччыны
  • poker-face, 28.08.2018 21:07 #
    +1
    1
    Ооо как интересно!!!
    ответить на комментарий
  • Elem, 29.08.2018 10:54 #
    +1
    1
    Клас! 
    ответить на комментарий
  • elina, 01.09.2018 12:39 #

    Это Ваша исследовательская деятельность? очень ёмко и профессионально.
    ответить на комментарий
    • ushachy, 01.09.2018 12:51 #
      +1
      1
      Нет, это просто дежурная байка на ночь для малых. А то им в школе такую хрень в голову вбивают ;) Я детям разрешаю самим выбирать, какая история им больше нравится. Потенциальных гумманитариев у нас нет. Какую цифру им нарисует историчка ни меня, ни малых не волнует. Собственно всё это я лично объяснил как директору школы, так и педагогам. На удивление никто особо не бухтел. Просто им всё это глубоко поуху. И я их хорошо понимаю
      ответить на комментарий
      • elina, 01.09.2018 13:17 #

        так Вы детям на беларускай мове рассказываете?
        ответить на комментарий
        • ushachy, 01.09.2018 13:39 #

          Не буду врать, не только на мове ;) Им же жить в реальном обществе. С удовольствием делал бы это на английском, но увы, не тяну.
          ответить на комментарий
  • GuVera, 01.09.2018 14:51 #

    Все кто учился в белорусских школах, по идее должны знать,  что Западная Беларусь и Восточная сильно отличаются по разным критериям).  А северные белорусы от южных тоже!!))  Даже на бб много раз это фиксировали в прошлые забытые годы,  как витебляне отличаются от брестчан, или "паляшукоу". А в какой части будут байки* про западно-белорусские земли,  которые до 1939 года были Польшей?
    ответить на комментарий
    • ushachy, 01.09.2018 17:40 #

      А в какой части будут байки* про западно-белорусские земли, которые до 1939 года были Польшей?  
      Да как-то особого смысла не вижу упражняться в байкосложении по теме, где документов целые горы. Планирую в будущем выложить перевод мемуаров польского легионера, который в 20-ых сражался с краснозадыми в моих краях. Весьма занятные воспоминания.
      ответить на комментарий
      • GuVera, 01.09.2018 17:50 #

        А Вы сами лично бывали в Западной Беларуси?!? Каменные дороги в деревнях видели? Общались с реальными жителями старожилами? Там многие себя поляками считают,  и это отчасти правильно.  Чистокровных белорусов оприори нигде нет,  впрочем, как и представителей других народностей.  Глобализм достиг своего пика. 
        ответить на комментарий
        • ushachy, 01.09.2018 18:53 #

          Линия Керзона проходила в 15-17 км от Ушач, поэтому Ваш вопрос не по адресу. Реальные жители Западной Беларуси - это мои знакомые и родственники. Человек волен себя считать, кем ему нравится. Но генотип между пальцами не раздавишь ;)
          ответить на комментарий
          • GuVera, 01.09.2018 19:02 #

            Реальные жители Западной Беларуси - это мои знакомые и родственники.  
            Так может сказать абсолютно каждый белорус. Впрочем, не только белорус. Я хотела лишь подчеркнуть, что даже в пределах нашей маленькой Беларуси  слишком много разностей по всем фронтам,  включая уровень и взгляды на жизнь, историю и генотипы, разумеется. 
            ответить на комментарий
            • ushachy, 01.09.2018 19:08 #

              Да, многообразия хватает. Но реалии жизни требуют чего-то общего. И даже если его нет, его стоит придумать ;) В противном случае о белорусах будут помнить только энциклопедии, как о каких-нибудь остяках или вогулах :(
              ответить на комментарий
              • GuVera, 01.09.2018 19:12 #

                Верно, помнить надо.  Хорошо, что беларуская шляхта ещё не вымерла. :) 
                ответить на комментарий
            • Zveroboy, 01.09.2018 19:09 #

              Посмотри, что в Германиях у вас творыцца. Два арапца...зарезали немца.  Доигрались в мультикультуризьму. Люди кричат "довольно"! И революция началась!.  Побоище скидывать пока не буду.   
              ответить на комментарий
              • GuVera, 01.09.2018 19:11 #

                Многие немцы всё-равно за свободы и мульти-культи.  Даже несмотря на то, что беженцев уже возвращают на родину. 
                ответить на комментарий
                • Zveroboy, 01.09.2018 19:31 #

                  А умных и ответственных людей везде меньше  
                  ответить на комментарий
Ответить автору поста
ushachy
101 пост
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}