Заблытанымi шляхамi радаводу/По запутанным тропам… / На пачатку былі готы-4

У 866 г. альбо каля таго (ёсць варыянт 874-75 гг.) варагі Аскольд і Дзір ўзначалілі сумесны паход скандынаўскай кааліцыі супраць рамеяў. Няўдалы - Канстантынопаль захапіць не атрымалася. Перад тым той жа Аскольд згодна Ніканаўскага  летапісу здзяйсняў паходы супраць крывічоў і палачан. Трэба разумець, таксама не асабліва выніковыя. Тым часам у Ноўгарадзе памёр Рурык. Хельгі (Алег) - рэгент пры малалетнім сыне Рурыка Інгвары (Ігары) у 882 г. ідзе паходам на Кіеў, дзе схаваліся (ці усё ж валадарылі?) Аскольд з Дзірам. Да прыкладу Длугаш лічыць іх прадстаўнікамі кіеўскай дынастыі, нашчадкамі летапіснага Кія. Наўгародцы (прадстаўнікі скандынаўскай карпарацыі) штурмам бяруць Кіеў, забіваюць Аскольда і Дзіра, ліквідуючы гэткім чынам паўднёва-славянскую карпарацыю. Наступныя 25 гадоў Хельгі займаўся пашырэннем падуладнай тэрыторыі, у тым ліку ён дамогся кантролю над тэрыторыяй радзімічаў, што цалкам верагодна раней былі даньнікамі паўночна-славянскай карпарацыі.


 
Інгвар пачаў правіць аб’яднаным Кіеўска-Наўгароцкім хаўрусам пасля гібелі Хэльгі пркладна ў 912-914 гг. Нейкі час яго памкненні былі накіраваныя на поўдзень. Пасля шэрагу сутыкненьняў з печанегамі і рамеямі Інгвар заключыў мір з Візантыяй і пераключыў сваю ўвагу на поўнач. Паход на драўлян, што хучэй за ўсё ўваходзілі ў Тураўскае падраздзяленьне паўночна-славянскай карпарацыі, скончыўся трагічна для князя. З другой спробы прыкладна ў 944-945 годзе ўдава Інгвара, Вольга падпарадкавала драўлян. Больш ні Вольга, ні яе сын - Святаслаў Інгваравіч нашых продкаў сур’ёзна не турбавалі.

У 972 годзе ў Кіеве да ўлады вярнулася праславянская групоўка, зрабіўшая стаўку на аднаго з сыноў памерлага князя Святаслава – на Яраполка. Апошняга, што цалкам лагічна, падтрымаў і Полацк. Кіеўска-Полацкі хаўрус быў падмацаваны шлюбам Яраполка з Рагнедай - дачкой ўладара Полацка, Рагвалода. Прайграйграўшая ў сутычцы за Кіева-Наўгародскую канфедэрацыю скандынаўская групоўка на чале з другім сынам Святаслава – Вальдэмарам (Уладзімірам) звярнулася па падтрымку да замежных сваякоў – свеяў, данаў ды нарманаў. Атрымаўшы яе, Вальдэмар у 977-978 гг. захапіў па чарзе Полацк, потым – Кіеў. Ходам карнай акцыі гінуць Рагвалод і Яраполк, а скандынаўская карпарацыя вяртае уладу у Кіеве, Ноўгарадзе і атрымлівае, хоць верагодна часова, уладу над пэўнай часткай Полацкага княства. Паходы супраць радзімічаў і яцьвягаў ў 983 і 984 гг. выглядаюць як відавочная спроба ўсталяваць кантроль над землямі падуладнымі Полацку.


 
Каламутная летапісная гісторыя вакол Рагнеды з Ізяславам бачыцца мне тыповай прапагандонскай пабасенкай, накрапанай “нестарамі на акладзе” ва ўгоду крамлёўскім сядзельцам. Логіка падказвае некалькі іншую схему падзей. Пасьля захопу скандынавамі Полацка і Кіева, гібелі бацькі і мужа Рагнеда пры падтрымцы праславянскай групоўкі ратуецца на падуладнай палачанам тэрыторыі - у Заслаў’і. Там нараджаецца Із’яслаў (магчыма Яраполкавіч).

Гадоў сорак праходзіць без асаблівых эксцэсаў, але ўжо ў 1021 году сын Із’яслава - Брачыслаў жорстка помсьціць Рурыкавічам: рабуе Ноўгарад, а на зваротным шляху на рацэ Судоме нахіляе з выключным цынізмам Ярыслэйва Вальдэмаравіча (Яраслава Муд... ;)), што спрабаваў перахапіць палачанаў.


Ярыслэй'ў Вальдэмаравіч (Яраслаў Му) 

Зразумела ў версіі гісторыі ад крэмлінаў перамаглі наўгародцы. Вось хіба што ніхто не здолеў растлумачыць, з чаго б Ярыслэйву ўзнагароджваць «пераможанага» Брачыслава Віцебскам і Усьвятам . Больш таго, «Сага аб Эймундзе»  фіксуе нечаканы факт: пасля бітвы на Судоме Ярыслэй’ў быў вымушаны саступіць «Варцілайву» - Брачыславу кіеўскі стол і тытул «конунга Гардарыкі». Зразумела, сага – твор хучэй мастацкі чым гістарычны, аднак жа пісаліся яны людзьмі слаба заангажаванымі ў нашыя тутэйшыя разборкі. Акрамя таго, нават у афіцыйных летапісах згаданы “двор Брачыслаўлеў”, што існаваў у Кіеве ў 1065 годзе.

/Працяг будзе/

 
гісторыя,готы,беларусь гicторыя Ушаччыны
  • Elem, 02.09.2018 12:16 #

    дзякуй за працяг а можна спасылку на крыніцу факта шлюба Рагнеды і Яраполка?
    ответить на комментарий
    • ushachy, 02.09.2018 14:02 #

      Спасылку? Жартуеце? Я ж выкладаю толькі канцэпцыю. Калі вырашаць пісаць "новую гісторыю", то знойдуцца і крыніцы ;)
      ответить на комментарий
      • Elem, 02.09.2018 14:09 #

        эх, а я думала, вы знайшлі ў крыніцах нешта цікавае(
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
ushachy
101 пост
Последние комментарии
Lea учора ў 21:46
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}