Заблытанымi шляхамi радаводу/По запутанным тропам… / Што агульнага у Шцірліца з Пракаповічам (На пачатку былі готы)

Працяг

       Мы разьвіталіся на падзеях пачатку XI-га стагоддзя. Не асабліва памылюся, калі скажу, што далей было прыкладна тое ж – актыўнае узброеннае супрацьстаяньне дзьвух квазідзяржаўных утварэньняў: узьніклага пад паморска-славянскім уплывам Полацкага княства і аб’яднанага хаўрусу Кіева (паўднёва-славянская гандлёва-вайсковая карпарацыя) і Хольмгарду/Ноўгараду (скандынаўскі аналаг). Варта было б супыніцца на гэткай выбітнай асобе, як Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), князь полацкі. Хоць бы таму, што вакол яго дзейнасьці імперскія гісторыкі нагрувашчылі процьму несастыковак і непаразуменьняў, у якіх заблыталіся самі. Аднак мушу пакінуць тэму на будучыню. Разам з ёю на перспектыву застанецца каламутная і цалкам фантастычная гісторыя аб нібыта выпраўцы у ганаровую ссылку у Канстантынопаль пяцёх полацкіх князёў.

        Супынімся на першай чвэрці XIІІ-га стагоддзя, бо у той час на лёс нашай краіны ў чарговы раз паўплывалі нашчадкі гота-балтскага хаўрусу. Менавіта у другім дзесяцігоддзі XIІІ-га стагоддзя на гістарычнай сцэне з’яўляецца новая прыма – Літва. А самае дзіўнае ў тым, што пад гэтай назвай выступае нейкае новае, нікому невядомае і цалкам незразумелае утварэньне. Палачане за часы шматвекавога сусецтва з усходнімі балтамі усталявалі трывалыя стасункі з тымі, каго мы сеньня разумеем пад тэрмінам “старажытналітоўскія плямёны”. Бліжэйшыя суседзі знаходзіліся альбо у стане хаўрусу з Полацкам, альбо сплочвалі даніну. На дальніх суседзяў, накшталт куронаў ці жмудзінаў перыядычна праводзіліся райзы па прымусу да міру і спакою. Нават у самыя цяжкія часы барацьбы з Ордэнам Мечнікаў за Лівонію полацкі князь Уладзімір жорстка трымаў продкаў ліетувісаў за іх калматыя прычындалы. І калі у 1201 годзе яны рызыкнулі рабаваць паселішчы падуладнай Полацку зямголы, палачане здзейсьнілі карную экспедыцыю і растлумачылі на справе “ху із ху”.

            Нагадаю шаноўнаму панству, што на той час на захад ад нас ішлі актыўныя працэсы дзяржутварэньня. Ляхіцкія князі, дзе варагуючы паміж сабой і з суседзямі, дзе мірам і крыжам, дзе шлюбам ды срэбрам, будавалі сваю Польшчу. Справа ішла цяжка, бо непасрэдна закранала інтарэсы Sacrum Imperium Romanum Nationis Germanicæ – буйнейшай і наймацнейшай дзяржавы Эўропы на той час. Гогенштаўфены маглі дазволіць сабе раскошу, ваюючы з Рымскім Папам за Італію, падтрымаць сваіх маркграфаў у Сілезіі супраць палякаў ды на узбярэжжы – супраць паморскіх славянаў.

 
           Што тычыцца Памор’я, то там адбывалася наогул непаразумей што, бо змагаліся усе супраць усіх. Скончылася зусім маркотна: Конрад – князь мазавецкі, аддаў (спачатку на 20 год, потым – назаўседы) частку сваіх хелмскіх земляў крыжакам-гасьпітальерам ордэну Марыі Іерусалімскай, спадзеючыся, што гэтак гарантуе сабе бясьпеку ад набегаў паморскіх славянаў, прусаў ды паляшанаў. Крыжакі ж пасквапіліся на усё узьбярэжжа і з цягам часу захапілі яго. У гэткіх умовах зусім верагоднай была другая міграцыйная хваля на усход з тэрыторыі пауднёвага узьбярэжжа Балтыкі. Таму садзейнічалі і трывалыя стасункі паморскіх славянаў з прусамі і яцьвягамі, што склаліся ходам сумеснай барацьбы супраць полякаў ды германцаў. Апошняе – ужо не версія, а дакументальна зацьверджаны факт: “Хроніка Вялікапольска” шматкроць прыгадвае гэткія сумесныя акцыі на чале з паморскім князем Сьвятаполкам і ягоным сынам Мсьцівоем. Цалкам натуральна, што нейкія лакалыныя групы паморцаў на пачатку XIII стагоддзя апынуліся на тэрыторыі Прусіі і сёнешняй Беларусі.

            І адбылася трансфармацыя. Справа ў тым, што тэрмін “літва” не меў на той час этнічнай афарбоўкі. Ён нейкім чынам адносіўся да тых вайсковых фармаваньняў, што прыбылі да нас з захаду. Ці тое быў саманазоў прыхадняў, ці гэткую мянушку яны атрымалі ад тубыльцаў – вялікай розьніцы няма: літвой звалі усіх гэтых прыйшлых ваяроў. Чаму спатрэбіўся новы тэрмін? Відавочна таму, што для тагачаснага тутэйшага соцыюму яны уяўлялі новую з’яву: невядомыя вайсковыя у нязвыклых строях з незнаёмым узбраеньнем; з падобнай, але іншай мовай; з адметнымі культурнымі асаблівасьцямі ды г.д.
            Склалася гэтак, што міграцыя літвы практычна супала з заняпадам Полацкай Дзяржавы і дружыны паморцаў запоўнілі вакуум, што пачаў фармавацца ва умовах безуладдзя. Пачалі з таго, што, калі даць веры Галіцка-валынскаму летапісу па Іпац’еўскім сьпісе, у 1215 (альбо 1219) рашуча паставілі на месца пауднёвых суседзяў. Для нас у дадзеным фрагменце летапісу найбольшую цікаўнасьць уяўляюць імёны г.з. літоўскай старшыны:


 
             Не дзіва, што не бачым нічога нават аддалена падобнага на усходнебалтскія імены, характэрныя для насельнікаў сёнешняй Ліетувы. Аднак для нас больш цікавае іншае: у сьпісе сустракаюцца прозьвішчы Булевіч ды Рушковіч, дакладна падкрэсьліваючыя паморскае паходжаньне іх носьбітаў. Кожны больш-менш дасьведчаны лінгвіст падцьвердзіць, што формы прозьвішчаў на –іч беларусы атрымалі ад мігрантаў з паўднёвага узьбярэжжа Балтыкі. Там гэткая форма дасюль шырока распаўсюджаная сярод немцаў ці анямечаных славянаў. Хіба што са зьменай –іч на –іц. Шцірліц, Панвіц ці Клаўзевіц маюць беларускія аналагі накшталт Пракаповіч, Адамовіч ды Савіч з Якубовічам. Дарэчы і беларускае імя Якуб мае тое ж паходжаньне і пайшло ад паморскаславянскага варыянта Якоб (біблейскае Іаков).
 
гісторыя,беларусь гicторыя Ушаччыны
  • poker-face, 23.09.2018 09:10 #
    +1
    1
    Круто, как интересно, у меня тоже фамилия на ич, но муж говорит это еарейское и вспоминает Рабинович.
    ответить на комментарий
    • ushachy, 23.09.2018 10:02 #
      +1
      1
      ;) Тут надо конкретно разбираться. Дело в том, что большинство еврейских фамилий в Европе и на территориях входивших в черту оседлости - вообще новоделы. Вначале австрийский император Иосиф II повелел евреям обзавестись наследственными фамилиями, затем данной проблемой озаботился русский царь Александр №1. Кстати, в данном контексте шутка о том, что нет ничего, что не могло бы послужить еврею в качестве фамилии - шутка лишь отчасти. 
      ответить на комментарий
      • poker-face, 23.09.2018 10:12 #

        Ахха, заценила шутку) не слышала никогда.
        ответить на комментарий
    • Elem, 23.09.2018 20:05 #
      +2
      2
      у меня тож, но это издержки брака - там ваще шляхетская семья - гордо пахали землю в 19 веке и скромно воевали под гербом Гипоцентавр в веке 13)))
      ответить на комментарий
      • ushachy, 24.09.2018 08:18 #

        Если это так, то высока вероятность, что предки Вашего мужа - те самые мигранты с Поморья, Полабья, Шлезвиг-Гольштейна и т.д, которые и создали Великолитву на обломках Полоцкого и Туровского княжеств. Хотя..., когда генеалогические корни уходит так глубоко, то там зачастую они крепко вплетаются в мифологию ;)
        ответить на комментарий
        • Elem, 24.09.2018 10:41 #

          мэй би - его иногда за прибалта принимали по внешности
          ответить на комментарий
  • Zveroboy, 23.09.2018 20:23 #
    +2
    2
    Типичная белорусская фамилия Залман Афроимович Храпинович. -ич-...Место рождения местечко Сележ, Витебская губерния.  Ну и кто бы вы это думали? Бугага!    Пральна, советский актер Зиновий Гердт - легендарный....  
    ответить на комментарий
    • ushachy, 24.09.2018 08:10 #

      О формировании практики еврейских наследуемых фамилий в черте оседлости я писал выше. Предки Гердта в этом смысле не оригинальны. В своё время я упоминал гораздо более занятную трансформацию http://www.freebloger.by/mastersven/4030.html P.S. Гердт родился в Себеже.
      ответить на комментарий
  • GuVera, 23.09.2018 22:44 #
    +2
    2
    Вельмi цiкава!)) У мяне таксама па бацькоускай лiнii фамiлiя на "...iч", беларуская шляхецкая, нават, з афiцыйным гербам 14 стагоддзя.  
    ответить на комментарий
  • tufanov, 27.09.2018 22:46 #

    Здравствуйте! Прочитав Ваш блог о генеалогии, я искренне впечатлён Вашим хобби по истории родного края. Помогите, пожалуйста мне. Я ищу Туфановых и Богдановых, проживавших (или родившихся) в начале прошлого века в Прихабской волости Себежского уезда. Заранее  благодарен. 
    ответить на комментарий
    • ushachy, 29.09.2018 21:34 #

      Здравствуйте. К сожалению по Богдановым хоть как-то относящимся к Прихабской волости Себежского уезда у меня ничего нет. По Себежскому уезду Вам стоило бы обратиться в Государственный архив Псковской области http://archive.pskov.ru/ob-upravlenii/gosudarstvennyy/gosudarstvennyy По крайней мере понятно, что информация по Прихабской церкви и окрестным приходам там имеется http://document.archive.pskov.ru/archiveid/-1/search/simple?sPs%5B0%5D.tV=%D0%9F%D1%80%D0%B8%D1%85%D0%B0%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F&lc=ru  http://document.archive.pskov.ru/archiveid/-1/search/simple?sPs%5B0%5D.tV=%D0%9F%D1%80%D0%B8%D1%85%D0%B0%D0%B1%D1%8B&lc=ru P.S. Кажется весьма странной перемена фамилии Пеэтера. Вероятно за нею кроется какая-то загадка?
      ответить на комментарий
      • tufanov, 30.09.2018 00:37 #

        Загадка как раз в другом. На самом деле родители были Туфановы  - тимофей и Александра. У них было 6 детей, в том числе и Пётр. Все дети были Туфановы, их потомки не могли сговориться. Во время Первой мировой войны два брата Пётр и Лавр пропали без вести. Позже выяснилось, что они были в Печорах. В 1920 году по Тартусскому договору была проведена граница между Советской Россией и Эстонской Республикой. Братья остались по ту сторону границы. Как видно из документа, выданного в наши дни в Таллине, Пётр подал ходатайство на получение гражданства Эстонии в 1933 году. В то время там была политика эстонизации имён, поэтому он изменил своё имя на эстонский манер - Peeter. Фамилия не претерпела изменений, поскольку все буквы имеют простую транскрипцию - Tufanov. Загадка для меня - почему он придумал фамилию для родителей? И как это подтвердил? Ведь устное сообщение было бы очень подозрительным. Про Туфановых в Вашей книге ничего не говорится? P.S. Спасибо за ссылки - обязательно посмотрю.
        ответить на комментарий
        • ushachy, 30.09.2018 10:40 #

          В предоставленной Вами справке эстонского МВД я вижу, что родители Петра (Пеэтера) указаны как Богдановы, дата и точное место рождения тоже не вызывают сомнения, что записаны они скорее всего не со слов, а на основании некого документа. Если не с паспорта, то из выписки из метрической книги прихода или чего-то ещё. Допускаю, что могла произойти некая путаница. В моей практике такое случалось, особенно в ситуациях, касавшихся новообразованных государств на территории Латгалии и Эстляндии. Местными чиновниками, не особенно знакомыми с правилами православно-церковного делопроизводства,  отчества принимались за фамилии. Но в данном то случае такое могло бы произойти только если совпали бы отчества Александры и Тимофея. Маловероятно, но возможно.  В принципе все вопросы сняла бы выписка из реальной метрической книги. Где искать, я писал в предыдущем посте.  О фамилиях. Туфановы в моих базах не встречаются. Ни разу, что случается крайне редко. Я немного поработал по данному направлению и узнал следующее. Формообразование происходило как минимум по двум схемам: 1) исламская от имени «Туфан» (поток) нам не особо интересна; 2) православная от имени Трифон/Труфон (просторечн.), образованная за счет выпадения «р» Труфонов/Туфанов. Примечательно, что фамилия Труфанов имеет довольно чётко очерченный ареал распространения, покрывающий преимущественно Архангельскую область.
          ответить на комментарий
  • Tan, 05.10.2018 00:42 #

    Здравствуйте, помогите, пожалуйста, найти хоть какую-нибудь информацию о моих предках по линии деда. Шафранский Анатолий Викентьевич. Жил в деревне Будище Сенненского района Витебской области. 19.09.1955 у него родилась дочь Татьяна(моя мама). С бабушкой они сразу расстались. Интересно, кто были мои прабабушка и прадедушка. Знаю, что у него были сестры, одну звали Фаина. Спасибо заранее.
    ответить на комментарий
    • ushachy, 06.10.2018 16:10 #

      По данным лицам у меня нет информации. Но я знаю, где Вам её нужно искать. Форма фамилии Ваших родственников чётко указывает на шляхетское происхождение. Дворяне Шафранские были внесены в 1-ую и 6-ую части родословных книг Могилёвской губернии. По вероисповеданию вероятнее всего были преимущественно католиками, поэтому дорога у Вас одна – в  Национальный исторический архив Беларуси.   Там есть фонд №1781. «Могилевская Римско-Католическая Духовная Консистория». И в нём опись №30. В ней хранятся метрические книги разных костелов (Борисовский, Лепельский и др. деканаты) и др. документы. Именно в этой описи находятся ряд дел, где упомянуты Шафранские:  Дело №375 - Выписка из метрических книг костелов Сенненского деканата о родившихся за 1849 г. /Сенненский костел/  «д.Будище 23 января 1849 года крещен Андрей. Родители - вольноотпущенные Матвей и Виктория (Шафранская) Шафранские. Восприемники - вольноотпущенный Станислав Шафранский с Геленой Шафранской, девицей.»  «д.Заборье. 25 ноября 1849 года. Крещена Варвара. Родители - мещане Стефан и Елизавета (Прокопович) Шафранские. Восприемники - мещанин Стефан Нагумов Шафранский и крестьянка Катерина Прокопович»  По деревне Турьев  Гонората Шафранская в 1849 г. указана восприемницей на крестинах Игнатия Цеханского, а Анеля Шафранская, девица и Апполония Шафранская, девица в 1854 г. были на крестинах Антония Яцыно.  Есть ещё кое-какая разрозненная информация:  Фонд № 2084, опись №1, дело №801 - списки домохозяев Сенненского уезда по данным всероссийской с/х переписи за 1916 г: по Замочской волости (к ней относилась и д. Будище) указана сельскохозяйственная ферма Грязино, где проживали 3 человека, хозяин - Шафранский Адам Иванович.  Бурдо Кирилл Фролович примерно 1863 г. рождения, в 1894 году был лесничим, до этого служил 5 лет в армии. Был женат на Шафранской Прасковье Степановне 1868 г. р. родом из деревни Будище (под Сенно). У них было 7 сыновей: Игнат 1895 г.р., Михаил, Константин, Иван (?), Федор, Пётр 1909 г.р, Григорий 1912 г.р.  У Кирилла был брат - Федор. Жили они все в деревне Лопатники Сенненского уезда.  В Памятной книге Сенненского уезда за 1913 год упоминается Анна Ивановна Шафранская, православная, учительница рукоделия в 1-о классном женском приходском училище местечка Сенно.
      ответить на комментарий
  • Tan, 07.10.2018 20:35 #
    +2
    2
    Добрый вечер, Вы удивительный человек! Я случайно нашла ваши посты. Очень поражает Ваша эрудированность и небезразличие. Спасибо большое за совет. Только подскажите, пожалуйста, с чего начинать и где находится Национальный исторический архив Беларуси? Как искать родство от деда? Ведь я только знаю имя отца моего деда Викентий... Сначала узнавать, кто были его родители, а потом искать глубже?
    ответить на комментарий
    • ushachy, 07.10.2018 21:21 #
      +1
      1
      Для начала Вам вероятно стоит познакомиться с генеалогией как таковой. Начните с http://archives.gov.by/  потом почитайте http://www.vgd.ru/generes.htm Многие вопросы должны сняться сами собой. Если не найдёте ответов на свои вопросы, спрашивайте - попытаюсь помочь. 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
ushachy
101 пост
Последние комментарии
Dirndl учора ў 20:08
Dirndl учора ў 20:07
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}